Бел-чырвона-белы АГЛ
Глянуў на здымак Лукашэнкі на месцы выбуху, і ажно вочы на лоб палезьлі: бел-чырвона-белы. Белае крысо пінжака, чырвоная кашуля, белае крысо. А ўсяго-ж пару тыдняў таму быў выпадак затрыманьня навумаўска-сівакоўскімі сокаламі людзей за такія барвы адзеньня!..
Выбух, аднак, можа азначаць, што позна піць боржомі ды мяняць колеры. Лукашэнка застаўся сам-на-сам із сваімі расейскімі наёмнікамі ды хмарай расейскага гэб'я ва ўсіх сілавых ды зьнешнеполітычных установах, а яны ня знаюць літасьці ні да чужых, ні да сваіх. Москва, як ведама, слезам не веріт.
Калі-б год назад, пасьля газавай вайны, быў-бы зроблены ідэолёґічны выбар на карысць мяккага беларускага нацыёналізму, а ня чырвона-брунатнага рускага чарнасоценства, то ў любой надзвычайнай сытуацыі можна было-б апэляваць да народнага адзінства. Пад бюстамі Сталіна ды пад песьні пра "тріедіный русскій народ" ды пра "бей жідов, спасай Россію" народнага адзінства быць ня можа, бо вялікая частка насельніцьва ня прымае ні совецкай ідэнтычнасьці, ні, пагатоў, ідэнтычнасьці "тріедінорусской". Беларуская-ж ідэнтычнасьць цяпер прымальная для ўсіх, акрамя хіба купкі рускіх нацыстаў. Але дзяржаўнымі ідэолёґамі яна незапатрабаваная, як і раней. Рускамоўныя тэленавіны пра концэрт "Мы - беларусы" ды рускамоўныя-ж прамовы пра "нізавісімасьць" - гэта зьдзек з беларускасьці, профанацыя. Магутная сіла беларускага патрыётызму ня выкарыстаная.
Шанц на потэнцыйна выйгрышную для Лукашэнкі дэмократызацыю выбараў таксама страчаны, бо гэтак і не сформавалася пролукашэнкаўская партыя "Белая Русь", якая дала-б яму магчымасьць спакойна правесьці свабодныя ды несфальшаваныя партыйныя выбары пад наглядам ОБСЭ ды вывесьці рэжым з міжнароднай ізоляцыі, што пашырыла-б манэўравае поле ў гульнях з Крамлём.
Цалкам правалена міжнародная палітыка. Дзікунскія выбрыкі ў стасунку да амэрыканскай дыплёматыі ўскладнілі сытуацыю краіны, ня даўшы ніякіх плюсаў. А занадта шчыльныя контакты з рознага роду "брацкімі" краінамі тыпу Ірану ды Вэнэзуэлі толькі пагаршаюць становішча (чаго вартыя адны падозраньні, што Шэйман нібыта абяцаў Чавэсу зброю для тэрорыстаў з ФАРК - гэта вам ня жартачкі!)
Расея, яе ўладары й аґенты загналі Лукашэнку ў кут.
Калі рэжым выкарыстае траґічнае здарэньне ў Менску як нагоду для масавых рэпрэсый, гэта будзе пачаткам скорага й бурлівага канца. Нажаль, рысы менавіта такога разьвіцьця падзей можна пабачыць у сёньняшнім пашквілі СБ, які на добрую палову запоўнены пагрозьлівымі намёкамі на адрас беларускіх політыкаў. Раскрыўшы за ноч злачынства, СБ грыміць: "Дело, разумеется, не в политических предпочтениях тех или иных группировок. Дело — в детерминированности той части оппозиционной пропаганды, которая в конечном счете неминуемо должна закончиться взрывом!" Між тым, на цяперашні момант ніякіх падстаў казаць пра якую-б то ні было сувязь здарэньня з опозыцыяй, з ФСБ, ці, на той прыклад, з Шэйманам ці Якубовічам няма. Няма нават абсолютнай пэўнасьці, што гэта не "бытавуха". Але аўтар СБ, мабыць, ужо высьветліў, што выбухоўку зрабіла моладзь, атручаная "опозыцыйнай пропагандай". Бессаромны провокатар са старонак СБ штурхае краіну да грамадзянскага конфлікту й непазьбежнага коляпсу.
Траґічнае здарэньне магло-б, аднак, стаццца нагодай для зусім йіншага разьвіцьця падзей. Перад абліччам няшчасьця паўсотні пацярпелых ды йіхных блізкіх можна заклікаць народ да паяднаньня, да солідарнасьці ўсіх Беларусоў, да ўзаемнага прабачэньня рэчаісных ці ўяўных він, да дыялёґу й супрацоўніцтва на карысьць будучыні краіны.
Калі-б з такім заклікам выступіў Лукашэнка, гэта паспрыяла-б як супакаенью настрояў у грамадзтве, так і стабілізацыі ягонай уласнай позыцыі ва ўладзе. Трэба не распальваць нянавісьць са старонак СБ, а з павагай зьвярнуцца да політыкаў, што карыстаюцца падтрымкай вялікай колькасьці ня згодных з рэжымам людзей, з заклікам паспрыяць паяднаньню народа.
Гэткі заклік, прымірэньне й наступны дыялёґ адкрылі-б перад краінай цалкам новыя політычныя пэрспэктывы. Гэта быў-бы ўжо новы Лукашэнка й новая опозыцыя. На такога новага Лукашэнку значна цяжэй будзе ціснуць Крамлю, а Захад атрымае доўгачаканую магчымасьць усталяваць больш сьціслыя контакты з кіраўніцтвам РБ.
Чаму я ня веру ў такі сцэнар? Бо эфэктыўны заклік да паяднаньня й прымірэньня, адрасаваны ўсім Беларусам, а ня толькі "забелоруссам" можа прагучэць толькі па-беларуску. Гэтага па чалавеку, што на здымку з месца здарэньня стаіць у белым пінжаку й чырвонай кашулі, спадзявацца марна.